Класічныя серыялы займаюць шмат часу ў гледача і таму не падыходзяць ўсім, аднак у той жа час не заўсёды атрымліваецца змясціць усё, што хацелася б сказаць распрацоўнікам у паўтары-дзве гадзіны звычайнага фільма. Для такіх твораў ідэальна падыдзе фармат міні-серыяла, асабліва для гістарычных карцін, якія мы сёння хацелі б разабраць.

Як правіла, міні-серыялы ўключаюць адну суцэльную гісторыю з першапачаткова запланаванай колькасцю эпізодаў працягласцю ў адзін сезон. Як відаць з назвы артыкула, хацелася б прадставіць дзесяць міні-серыялаў, якія адлюстроўваюць гістарычную тэму. Часовы прамежак значны — пачынаючы з Старажытнага Егіпта і заканчваючы вайной у Іраке.

Перш чым пачаць, спадзяемся, што дадзеныя творы падагрэюць цікавасць да розных гістарычных эпох і да вывучэння больш падрабязных крыніц.

Тут / Tut (2015)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_02

Серыял распавядае пра ўзыходжанне да ўлады Тутанхамона, яго спробах правіць раз’яднанай імперыяй, і пра таямніцу, якая пакрыла гісторыю яго смерці.

Міні-серыял складаецца з трох эпізодаў, якія заснаваныя на жыцці егіпецкага фараона Тутанхамона, пра жыццё і смерць якога амаль нічога не вядома. Як вынік, увесь сюжэт — фантазія стваральнікаў дадзенай карціны. Зрэшты, ім атрымалася цікава адлюстраваць гэты гістарычны перыяд і цяжкае жыццё маладога фараона. Але дадзены серыял варта разглядаць як мастацкі, чым гістарычны.

Слупы Зямлі / The Pillars of the Earth (2010)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_03

Час дзеяння — Англія, XII стагоддзе. Цяжкі, смутны час, жорсткія норавы. Мяжа паміж дабром і злом настолькі ўмоўная, што лёгка зрабіць няправільны крок, прымаючы рашэнні ў маштабах цэлай дзяржавы. Вечная барацьба за трон, пастаянныя войны, здрада царквы.

Серыял зняты па матывах рамана Кена Фаллетта «Слупы Зямлі». Паколькі кніга даволі аб’ёмная, сюжэт серыяла абмяжоўваецца толькі першай часткай кнігі. Адразу пасля выхаду першага сезона серыяла быў запланаваны яго працяг, але пазней яго адмянілі з-за фінансавых праблем. Пры гэтым серыял выглядае поўным і цэласным.

Сюжэт ахоплівае цэлую эпоху: каралёў, замоў, здрадаў, таму сюжэт атрымаўся максімальна падрабязным, цікавым і лагічна збудаваным, без якіх-небудзь скарачэнняў і нестыковак.

Святыя і чужыя / Saints & Strangers (2015)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_04

Гістарычная карціна, якая паказвае хроніку цяжкага плавання «Мэйфлауэр» — англійскага гандлёвага судна, якое адправілася ў верасні 1620 года да берагоў Новага Свету. Міні-серыял таксама паказвае першых перасяленцаў у Амерыцы.

Сто два каланіста: мужчыны, жанчыны і дзеці, правялі ў шляху амаль тры месяцы поўных нягод і выпрабаванняў, з пастаяннымі і вымотваючымі штармамі, недахопам харчавання, цеснатой, адсутнасцю элементарных выгод на караблі. Але, калі іх ногі ступілі, нарэшце, на цвёрдую зямлю, аказалася, што сапраўдныя цяжкасці толькі пачынаюцца… Гісторыя «Мэйфлауэр» — аповед пра моцных духам людзей, якія адправіліся насустрач новаму жыццю.

Серыял распавядае, хто такія пілігрымы і як з’явіўся Дзень падзякі. Вы ўбачыце, з якой працай была каланізавана Амерыка, і што адбылося з індзейцамі, пасля прыходу еўрапейцаў.

Сыны свабоды / Sons of Liberty (2015)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_04

Дадзены твор прысвечан радыкальнай групе маладых людзей — Сэму Адамсу, Джону Адамсу, Полу Рэвіры, Джону Хэнкаку і Джозэфу Уорэну, якія аб’яднаўшыся, змаглі змяніць ход гісторыі. Назваўшы сябе «Сынамі свабоды», яны запалілі агонь рэвалюцыі, у выніку чаго ўтварылася Амерыка.

Хоць і цяпер іх імёны сталі легендамі, яны зусім не былі патрыётамі ў напудраных парыках. Яны належалі новаму амерыканскаму пакаленню, якое спрабуе знайсці сваё прызначэнне ў жыцці. Яны шукалі роўнасці, але знайшлі нешта больш каштоўнае — незалежнасць.

Серыял пра пачатак рэвалюцыі за вызваленне паўночнаамерыканскіх калоній. Амерыканцы, чые імёны сталі легендарнымі, зусім не ідэалізуюцца, хутчэй нават наадварот. Добра паказана каланіяльная Амерыка, людзі, якія там жылі і іх норавы. Паглядзеўшы серыял, гледачы даведаюцца аб знакамітым «Бостанскім чаяванні», ўбачаць, хто ж гэтыя людзі, якія падпісалі «Дэкларацыю незалежнасці», якіх цяпер называюць Айцамі-заснавальнікамі ЗША.

Паўстанне Тэхаса / Texas Rising (2015)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_06

Гісторыя пра тое, як генерал Сэм Х’юстан вёў барацьбу з мексіканскім генералам Санта-Ганна за незалежнасць Тэхаса. Вайна вялася паміж Мексікай і Тэхасам, які быў часткай мексіканскага штата Кааўіла-і-Тэхас. У серыяле раскажуць аб галоўных дзеючых асобах той вайны, акрамя іх прысутнічае і шмат выдуманых персанажаў. Развіццё сюжэту ідзе павольна, занадта шмат драматычнай рамантыкі. Гістарычныя факты хоць і прысутнічаюць (месца, людзі, падзеі), але ўсё ж прадстаўлены вельмі аднабока.

Напрыклад, не было сказана аб першапрычыне канфлікту. Да сярэдзіны 1830-х гадоў у Тэхасе пражывала больш за 30 000 амерыканцаў, пры гэтым уласна мексіканскае насельніцтва складала 7800 чалавек. Але ў 1829 годзе ў Мексіцы быў прыняты закон, які адмяняе рабства, былое нормай сярод амерыканскіх перасяленцаў. (На 1836 год у Тэхасе было 5000 неграў-рабоў). Гэтая палітыка мексіканскага ўрада выклікала незадаволенасць сярод жыхароў Тэхаса і паслужыла падставай да вайны за незалежнасць.

Мексіканцы ў серыяле паказаны нейкімі крыважэрнымі маньякамі. Калі разглядаць серыял проста як мастацкую драму, то можна глядзець хоць бы з-за цікавасці да дадзенай эпохі.

Хэтфілды і Маккоі / Hatfields & McCoys (2012)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_07

Гэта рэальная амерыканская гісторыя легендарнай сямейнай варожасці, якая доўжылася некалькі дзесяцігоддзяў і амаль развязала вайну паміж Кентукі і Заходняй Віргініяй. Хроніка сутыкнення кланаў, напоўненая запалам, мужнасцю, помстай, ахвярнасьцю, злачынствамі і абвінавачваннямі, няспынна змяняючымі абедзве сям’і і месцы, дзе яны жылі.

Серыял зняты па рэальных падзеях. Варожасць паміж сем’ямі Хаттфілдаў і Маккояў доўжылася з 1878 па 1891 год. У ходзе варожасці было забіта амаль паўтара дзясятка членаў абедзвюх сем’яў. Дадзены канфлікт увайшоў у амерыканскі фальклор і стаў намінальным пазначэннем любой сур’ёзнай варожасці якіх-небудзь двух груп. У 2003 годзе нашчадкі абедзвюх сем’яў падпісалі сімвалічны мірны дагавор.

Серыял аб Дзікім Захадзе, вестэрн без індзейцаў. З кожнай сцэнай напал паміж сем’ямі нарастае ўсё больш і трымае ў напрузе на працягу ўсёй карціны.

Кландайк / Klondike (2014)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_08

У цэнтры сюжэту — гісторыя шасцярых золаташукальнікаў, якія сустракаюцца ў даліне ракі Юкон ў часы залатой ліхаманкі. Ім трэба будзе выжыць у суровых паўночных краях, куды адпраўляліся самыя адчайныя авантурысты.

Серыял распавядае аб Кландайке і людзях, якія там спрабавалі выжываць у 1897 годзе. Кландайк — рэгіён, які знаходзіцца на тэрыторыі Юкон на паўночным захадзе Канады на ўсход ад мяжы з Аляскай. Ён стаў знакаміты з-за Кландайкскай залатой ліхаманкі, якая пачалася ў 1897 годзе.

Галоўныя героі серыяла — Біл Хаскелл і Байран Эпштэйн. Яны адпраўляюцца на Аляску ў пошуках золата, не падазраючы на небяспекі, якія чакаюць іх там. Эпоха залатой ліхаманкі стала выдатным выбарам для першага мастацкага серыяла ад канала Discovery.

Браты па зброі / Band of Brothers (2001)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_09

У серыяле распавядаецца аб баявым шляху роты E («Easy») другога батальёна 506-га парашутна-дэсантнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША ад трэніровачнага лагера ў Таккоа, штат Джорджыя, праз высадку ў Нармандыі, аперацыю «Маркет Гардэн» і Бостанскую бітву да канца вайны.

Праз тры гады пасля прэм’еры фільма «Выратаваць радавога Райана» з Томам Хэнксам, намаганнямі гэтых жа людзей быў спрадзюсаваны серыял «Браты па зброі». Галоўныя ролі выканалі даволі вядомыя зараз акцёры: Дэміян Люіс («Радзіма»), Рон Лівінгстан («Падпольная імперыя»), Доні Уолберг («Піла II»), Мэцью Сэттл («Хадзячыя мерцвякі») і іншыя. Гэта адзін з лепшых серыялаў пра вайну, у якім адсутнічае пафас і прапаганда.

Ціхі акіян / The Pacific (2010)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_10

Міні-серыял створаны на аснове мемуараў марскіх пяхотнікаў ЗША Юджына Слэджа і Роберта Лекі, якія ваявалі ў баях на Ціхім акіяне падчас Другой сусветнай вайны. Сюжэт апісвае ключавыя бітвы, якія ўвайшлі ў гісторыю, вачыма звычайных салдат і іх блізкіх.

Добры серыял, які вельмі падрабязна распавядае пра падзеі ў Ціхаакіянскім рэгіёне. І зноў прадзюсары — Стывен Спілберг і Том Хэнкс, прыклалі руку да «Братоў па зброі» і «Выратаваць радавога Райана». Але не варта параўноўваць «Ціхі акіян» і «Браты па зброі» — гэта дзве зусім розныя карціны.

У пачатку кожнай серыі паказаны інтэрв’ю з рэальнымі ўдзельнікамі тых падзей, усе гістарычныя даты і месцы пэўныя. Менавіта дзякуючы такім серыялам можна ўбачыць, што такое рэальная вайна.

Пакаленне забойцаў / Generation Kill (2008)

by47-gistarychnyya-mini-seryyaly_11

Ўварванне амерыканцаў у Ірак у 2003 годзе вачыма шараговых пяхотнікаў арміі ЗША. У цэнтры апавядання Першы Выведвальны батальён марской пяхоты. У лагер Мацільда, Кувейт, прыбывае журналіст Эван Райт (Лі Тэргесен), які будзе суправаджаць войскі ў іх наступе на сталіцу — горад Багдад. Два месяцы вайны без прыкрас.

Пачынаючы глядзець амерыканскі серыял пра Ірак, не чакаеш убачыць праўду. Праўду, якую не так часта паказваюць у навінах або фільмах. Вы ўбачыце гэты канфлікт вачыма простых салдат. Серыял для тых, хто хоча ўбачыць вайну без прыкрас: такой, якая яна ёсць. Мэта серыяла — паказаць бессэнсоўнасць іракскай вайны.