У Расіі ёсць велізарны практычны вопыт ўзвядзення платоў і стварэння чэргаў. Самы знакаміты на ўвесь свет плот — паўшая, на шчасце, Берлінская сцяна. Не менш вядомыя ў свеце і гіганцкія чэргі ў былым сацблоке, у якіх грамадзяне гэтых краін праводзілі дастаткова часу, каб азвярэць ад такога «сэрвісу».

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_02

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_03

І было б лагічна, што пасля крушэння камунізму і роспуску СССР, Расія стала б лідэрам па «ачалавечванню» грамадскіх прастор — дрэнна спраектаваныя савецкія гарады трэба было прыводзіць у парадак і радыкальна паляпшаць. Але Расія пайшла іншым шляхам, і гарады ператварыліся ў турмы пад адкрытым небам, дзе кожны лапік зямлі, абгароджаны плотам паменш або пабольш.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_04

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_05

У маім родным раёне «Аэрапорт» у Маскве сітуацыя зусім неадэкватная — куды б ні паглядзеў пешаход, яго заўсёды злева ці справа будзе атачаць бар’ер.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_06

Галоўнае памятаць, што ты — крымінальнік (і небяспека), ад якога абараняюць грамадскія прасторы. У прынцыпе, з такой логікай жывецца ў Расіі лягчэй.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_07

Але бог з імі, з платамі — у рэшце рэшт, трэба ж людзям дазволіць адчуць радасць ад «прыватнай уласнасці». Што ж з другой праблемай — чэргамі? Расія, напэўна, стала лідэрам па якому-небудзь «краўд-менеджменце» (па-беларуску гучыць менш прэтэнцыёзна — «кіраванне натоўпам» / «арганізацыя натоўпу») або «чарга-менеджменце» (гэтаму, дарэчы, зусім дакладна навучаюць у еўрапейскіх бізнэс-школах, калі праходзяць прадмет «Operations management»).

Ці стала? А вось і не. У паўсядзённым жыцці дзе-небудзь, але дакладна ўстанеш у якую-небудзь чаргу ў шпіталі, у банку, краме і гэтак далей. Месцамі ёсць якія-небудзь зародкі ў некаторых крамах або будынках, але ў цэлым не пакідае адчуванне, што ўсім усё роўна — дзяржаве, бізнесу і кліентам.

Людзі быццам ўвабралі савецкі вопыт на генетычным узроўні і ў любой зручнай сітуацыі спрабуюць інстынктыўна і маментальна самаарганізавацца ў чаргу. Не праходзіць і паўгода, каб у навінах не з’явілася зноў якая-небудзь нататка пра чарговую кіламетровую чаргу на выставу якога-небудзь вядомага мастака ў Рускім музеі, Музеі імя Пушкіна або Траццякоўскай галерэі. Стаяць у чарзе ў акіянарыум, кафэ, крамы і на пераправу ў Крым. Хтосьці нават не вытрымлівае чакання і папаўняе YouTube чарговым «рускім ролікам»:

Людзі стаяць у чарзе і летам…

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_09

… і ў зімку.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_10

Стаяць цэлымі гадзінамі. Дзеляцца парадамі: «Мы ведалі па вопыце, што трэба прыйсці як мага раней, каб паспець патрапіць і прастаяць у чарзе хоць бы 3 гадзіны, а не 5-6 гадзін. Падрыхтаваліся: цёпла апрануліся, у жывой гутарцы скарочваем час». Сапраўды, разумны лайфхак — прыйсьці з раніцы, каб прастаяць усяго толькі тры гадзіны, а не пяць-шэсць.

Прысутнічае таксама і простае непаразуменне — на выставе Сярова ў Траццякоўскай галерэі пакупнікі онлайн-білетаў выламалі дзверы, думаючы, што ім пакладзены праход без чаргі.

І гэта ўсё «інтэлігенцыя», якая ідзе ў музей, паглядзець карціны. Што ж чакаць ад вернікаў, якія хочуць «ДАКРАНУЦЦА да Госпада» ці «да вечнасці»? Ды нічога асаблівага — усё тую ж класічную кіламетровую чаргу, якая доўжыцца па дваццаць гадзін. Амаль дзень!

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_11

Платы і чэргі

Напісаць пра чэргі мяне заахвоціў прывоз мошчаў Мікалая Цудатворца ў Маскву. Яны прабудуць у сталіцы з 21 мая па 12 ліпеня і ў першыя тры дні ім ужо паспелі пакланіцца 48 тысяч вернікаў. Само сабой, чарга расцягнулася на некалькі кіламетраў.

Самае галоўнае, што гэта было цалкам чакана, таму што ў 2011 годзе ў Маскву прывезлі Пояс Багародзіцы, і людзі стаялі тады ў чарзе больш дня. За 39 дзён Пояс наведала больш за трох мільёнаў людзей!

Як бы гэта падзея не выглядала смешна для няверуючых людзей, але паломнікі гатовыя стаяць цэлы дзень, нават цаной свайго здароўя і жыцця: у Стаўрапалі, Калінінградзе і Казані жанчыны памерлі ў чэргі да Пояса! І гэта толькі некалькі прыкладаў.

Вядома, дзіўна бачыць кіламетровыя чэргі ў Маскве — сталіцы атэістычнага СССР. У рэшце рэшт, гэта ў вёсцы ў Беларусі ці Украіне на ўскрайку савецкай дзяржавы можна было спакойна быць вернікам, але не ў сталіцы самай «перадавой» на зямлі краіны. Такі маятнікавы рух каштоўнасцяў расіян яшчэ раз даказвае, што камунізм быў роўны рэлігіі, а пасля крушэння СССР грамадзянам тэрмінова спатрэбілася чымсці запоўніць «пустэчу», і гэтым стала праваслаўе.

Але пакінем гэтую думку для наступных матэрыялаў і вернемся да чэрг. Давайце прызнаем, што стаяць у чэргах — зневажальна. Гэта марнаванне часу, шкода здароўю і проста няварта чалавека, які жыве ў нашым стагоддзі. Кіламетровыя чэргі толькі сімвалізуюць стаўленне арганізатараў да тых, хто стаіць у чарзе — абсалютная абыякавасць.

Дапусцім, у 2011 годзе арганізатары не чакалі такога ажыятажу і ўсё, што тады адбылося — звычайная некампетэнтнасць, але без злога намеру. Але былі ж «дары вешчуноў» у 2014 годзе — і зноў чарга.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_12

Чаргу да «дароў вешчуноў» тры гады таму

Ужо на трэцяй буйной падзее гісторыя паўтараецца. Людзі зноў стаяць у гіганцкай чарзе ў цэнтры Масквы, рух у гэтых раёнах абмежаваны, шмат паліцыі, якая сочыць за парадкам і арганізуе чаргу. Дзе хоць нейкія паляпшэнни і праца над памылкамі за шэсць гадоў?

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_13

2014

У гэтым годзе чарга да мошчаў вагаецца паміж Паркам культуры (на малюнку ніжэй «Чарга А–Б») і Фрунзенскай («Чарга А–В»). Як інфармуюць арганізатары: «У выпадку, калі чарга будзе яшчэ больш вырастаць, уваход у яе будзе зрушвацца ў бок Лужнікоў; у такім выпадку трэба будзе ехаць да станцыі метро „Вераб’ёвы горы“ [„Чарга А–Г“]».

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_14

«Кароткая», «сярэдняя» і «доўгая» чарга да Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве

Я, вядома, разумею, што вернікам ўсё роўна — чым больш яны прастаяць у чарзе (хоць тыдзень, хоць месяц), тым больш ім «залічыцца на нябёсах» і для іх гэта несумненны гонар. Але Расія пакуль што свецкая краіна (хаця б на словах) і таму такога збору людзей варта ўсяляк пазбягаць.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_15

2014

Як мінімум па меркаваннях бяспекі і каб не перашкаджаць пешаходам і руху транспарту. Прынамсі, гэтых двух прычын дастаткова, каб адмаўляць у правядзенне апазіцыйных мітынгаў — чым жа чарга вернікаў адрозніваецца?

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_16

2014

Дарэчы пра бяспеку — дзве тысячы паліцэйскіх будуць ахоўваць паломнікаў амаль два месяцы і тым самым будуць адцягнуты ад сапраўднай працы ў горадзе.

Але ні бяспека, ні праблемы транспарту, ні нават эканамічныя страты тут не самыя галоўныя. Самае галоўнае — годнасць людзей, якія стаяць у чарзе.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_17

2014

Яны стаяць у чарзе, каб паглядзець сваю святыню. У адрозненне ад начной службы, мэта якой менавіта выстаяць, тут мэтай з’яўляюцца мошчы, а чарга — толькі перашкода. Як жа можна было ліквідаваць гэтую перашкоду ці хаця б звесці яе да мінімуму?

Для пачатку палічым, колькі часу адзін чалавек будзе праводзіць з мошчамі. Выкарыстоўваючы інфармацыю аб працы «экспазіцыі», мы бачым, што ўсяго ў Маскве мошчы прабудуць 657 гадзін або 39 420 хвілін, а па прагнозах наведаць іх павінны больш за мільён чалавек. На кожнага паломніка выходзіць 2,4 секунды! Цяпер давайце паспрабуем ачалавечыць ўмовы чакання для вернікаў.

Як мне здаецца (з маёй канапы, вядома), нішто не перашкаджала стварыць якасны сучасны сайт з адпаведнай інфраструктурай (царква сапраўды можа дазволіць сабе штосці лепш, чым гэта непаразуменне з дзевяностых), на якім можна было б зарэгістравацца на наведванне Храма Хрыста Збавіцеля. Само сабой сайт трэба было адкрыць загадзя, месяца за тры, а лепш за шэсць.

Далей разбіваем наведванне Храма па часе і па групах. Так як часу ў нас няшмат, то можна было зладзіць штохвілінную рэгістрацыю — з такім патокам людзей у адну хвіліну святыню наведвалі б 25–26 чалавек! У гадзіну — 1 522 людзей, у адзін дзень — 19 878, то ёсць амаль дваццаць тысяч чалавек.

Але пахвілінная рэгістрацыя патрабуе занадта вялікай дакладнасці, таму лепш зрабіць прамежкавую рэгістрацыю — рэгістрацыя на наведванне святыні на прамежак часу. Да прыкладу: «паміж 13:00 і 13:15». За 15 хвілін святыню наведае 381 чалавек.

Пры рэгістрацыі на сайце варта пазначыць прозвішча, імя і атрымаць на пошту свой рэгістрацыйны нумар. Ад арганізатараў патрабуецца праверыць дакументы і (калі гэта неабходна, у чым я сумняваюся) правесці ператрус на зброю. Ведаючы яшчэ «народную» любоў да чэрг, то трэба параіць людзям, калі прыходзіць на праверку. Калі ў нас прамежак паміж 13:00 і 13:15, то значыць трэба прыходзіць паміж 12:55 і 13:00. Пяці хвілін будзе цалкам дастаткова, каб паломнику зарыентавацца ў прасторы (плюс, напэўна, значная колькасць усё роўна прыйдзе хвілін на 10–15 раней).

Спатрэбіцца таксама арганізацыя натоўпу. Пакуль правяраюць стары натоўп, будзе падыходзіць новы. Лепш візуальна арганізаваць прастору і стварыць штук 5–10 пранумараваных «брам», пафарбаваных у які-небудзь колер. Пры рэгістрацыі чалавек будзе ведаць, што «13:00–13:15, зялёныя вароты, пашпарт і хвілін за пяць-дзесяць прыходзіць».

Розныя вароты дазволяць не ствараць вялікую чаргу — з дзесяццю ўваходамі ў іх будзе стаяць чалавек 30–80 і гэты натоўп будзе вельмі хутка рассейвацца. Не забываем дадаць некалькі правяраючых, а таксама раздрукаваць спісы або паставіць пару наўтбукаў, каб спраўджваць рэгістрацыйныя коды і імёны наведвальнікаў.

У любым выпадку няма сэнсу ствараць кіламетровую жывую чаргу, калі можна развесці паток людзей на ўсе дні «выставы», і людзі маглі б ведаць, у колькі і калі ім прыходзіць. З памяншэннем часу выдаткаванага ў чарзе будзе менш скандалаў і здарэнняў, а таксама стрэсу і лішніх нерваў. У ідэале, за хвілін пятнаццаць (з 12:55 да 13:10) трэба праверыць натоўп з 381 чалавека і прыступіць да наступнай. Галоўнае — выразна растлумачыць пілігрымаў, у колькі ім трэба прыходзіць і куды.

Калі на чалавека прыпадае 2,4 секунды ў святыні, то трэба спраектаваць наведванне так, каб ён мог забраніраваць сабе час для наведвання і менавіта да гэтага часу прыйсці. Калі скараціць час чакання хаця б да 30 хвілін, то гэта ўжо будзе каласальны крок наперад. Пажадана, вядома, хвілін 15, а лепш наогул 5–10.

Калі заняцца пытаннем прафесійна і паставіць камфорт чалавека вышэй за ўсё, то гэта ўсё рэальна рэалізаваць. У Маскве ёсць велізарнае метро, якое, напэўна, займаецца пытаннямі напрамкаў патокаў людзей, а значыць можна параіцца ў спецыялістаў. Галоўнае — жаданне.

Калі Рускай праваслаўнай царкве ўсё роўна на сваіх наведвальнікаў, то гэта не значыць, што горад павінен пакутаваць і на два месяцы вылучаць тысячы паліцэйскіх, абмяжоўваць рух і гэтак далей. У адрозненне ад акцыі (да прыкладу, велапрабега па Садоваму колу) або мітынгу, калі сход людзей і з’яўляецца мэтай і горад таксама абмяжоўвае рух і арганізуе ахову, тут мэтай з’яўляецца наведванне святыні, а чарга сігналізуе аб бяздарнай арганізацыі падзеі.

by76-u-rasii-byli-josc-i-buduc-chjergi_18

2014

Прыклад святынь быў выкарыстаны як самы яркі прыклад неадэкватнасці арганізацыі такіх падзей. Мошчы ў Маскву прывозілі і ў 2011, і ў 2014 гадах, але які год нічога не мяняецца. Хтосці можа, вядома, сказаць, што «у Амерыцы ўсе стаяць у чэргах за новым айфонам», але, па-першае, мы не жывем у Амерыцы, а па-другое, такога жахлівага вопыту стаяння ў чэргах на Захадзе не было, каб успрымаць яго не як мудрагелісты атракцыён для мясцовых цехнагікаў (у стылі «не карыстацца тэлефонам адзін дзень»), а як прыніжэнне і жудасная арганізацыя падзеі.

Калі чалавек, а таксама яго камфорт, здароўе, настрой і час стануць ў главе за ўсё ў Расіі і іншых постсавецкіх краінах, толькі тады знікнуць гэтыя кіламетровыя чэргі, якія выглядаюць асабліва дзіка ў стагоддзе высокіх тэхналогій. Ды і самім арганізатарам падзей выгадна стварэнне камфортных умоў для людзей — задаволены кліент заўсёды параіць добры сэрвіс і ў наступны раз прыйдзе з сваякамі і сябрамі. Чаму б не імкнуцца да гэтага?