Пра нас

«Дыялог» — незалежны беларускі культурна-адукацыйны онлайн-часопіс. Выходзіць на 3,5 мовах: беларускай, ангельскай, рускай і ўкраінскай. Апошняя і з’яўляецца той паловай мовы, так як у нас няма сталага перакладчыка ў рэдакцыі.
У 2019 годзе мы запусцілі другі праект — «Кожная вуліца Варшавы», які прысвечаны сучаснай Варшаве і Польшчы.
Рэдакцыя
Рэдактар
Акрамя напісання артыкулаў Стэфан рэдагуе артыкулы, каб яны адпавядалі адзінаму стылю. Стэфан таксама наш адзіны перакладчык на ангельскую мову, таму любыя «лец мі спік фром май харт» ў перакладах — на яго сумленні. Візуальнае афармленне ад шрыфтоў да малюнкаў і агульнае кіраванне таксама яго зона адказнасці
Аўтар
Гэта той, на кім трымаецца ўвесь тэхнічны бок сайта. Любая праблема, вушак, плывучы тэкст альбо ляжачы сайт — гэта ўсё паправіць Сяргей. У дадатак да гэтага, ён піша артыкулы на тэхнічныя тэмы і займаецца прасоўваннем матэрыялаў
Аўтар
Пакуль што наш самы вялікі па колькасці артыкулаў і самы папулярны аўтар па колькасці праглядаў, які піша на розныя калякультурныя тэмы. Разам з Аляксандрам займаецца іх прасоўваннем і перыядычна дапамагае Стэфану з рэдактурай. Пераклады на беларускую мову — яго праца, а таксама прыглядвае за украінскім падзелам
Дзе мы пішам
За некалькі гадоў працы ўсе мы пераязджалі па некалькі разоў. Можаце паглядзець наш «арэал пасялення» 🙂.

Брэст
Беларусь

Бяла Падляска
Польшча

Варшава
Польшча

Гомель
Беларусь

Масква
Расія

Рагачоў
Беларусь

Санкт-Пецярбург
Расія

Янаў
Беларусь