Калі б я мог сказаць адну рэч галівудскім прадзюсарам, то я б папрасіў іх перастаць выкідваць ежу ў фільмах.


Галівуд стварае благія звычкі

Я не быў у Амерыцы, але, як і ўсе, гляджу фільмы, большая частка якіх вырабляецца ў Галівудзе. Што мяне здзіўляе ў амерыканскіх фільмах, дык гэта тое, як амерыканцы ставяцца да ежы і ўзаемадзейнічаюць з ёй.

Для амерыканца абсалютна нармальна пайсці ў кафэ або рэстаран, замовіць велізарную талерку ежы, трохі падзяўбаць, спакойна ўстаць і сысці. Ці ўвогуле не есць і сысці. Банальная сцэна: пара размаўляе па «сур’ёзнаму», яна хвалюецца і рэзка становіцца «не галодная». Перад ёй поўная талерка ежы. Вельмі па-амерыканску. Навошта тады наогул ісці ў кафэ, калі не галодныя?

Наогул, калі падумаць, то практычна заўсёды ў амерыканскім фільме талеркі з ежай поўныя. Нават калі персанаж пакідае памяшканне, то вельмі рэдка паказваюць па-сапраўднаму пустую талерку. Атрымліваецца, што не так ужо і дрэнна ў Амерыцы, калі можна прыйсці ў рэстаран і заплаціць ні за што.

Яшчэ я люблю сцэны, калі дзеці пачынаюць кідаць адзін у аднаго ежу. Звычайна гэта адбываецца ў школе або на вечарынках. Ўсе выглядаюць такімі радаснымі і вясёлымі. Хоць, я б сам не хацеў у гэтым удзельнічаць: выцірацца, ісці дадому брудным, чысціць рэчы. Не зусім прывабна.

by94-halivud-chopic-vykidvac-jezu-u-svaich-filmach-dziakuj_03

Хоць добра, каго я падманваю — такія сцэны для нашай усходнееўрапейскай культуры даволі дзікаватыя. Яшчэ больш дзіка выглядаюць сцэны, дзе дарослыя кідаюцца ежай. Але добра — гэта ж Амерыка.

Што сапраўды выводзіць мяне з сябе, дык гэта сцэны, дзе выкідваюць ежу. Бацька пасмажыў яйкі і зрабіў шматкі сыну на сняданак, але той не галодны. Што робім мы? Піхаем гэта ў халадзільнік. Што робяць амерыканцы? Без усялякага сораму выкідваюць у смеццевае вядро. Навошта? Чаму? У іх няма халадзільнікаў? Варварства нейкае.

Арыстакратычна «выдаліцца» з памяшкання яшчэ адна папулярная сцэна. Адзін абразіў іншага, і першы дэманстратыўна пакідае памяшканне. Па шляху выкідваючы ўсю сваю некранутую ежу. Гэта часта здараецца ў «Тэорыі вялікага выбуху», папулярным сіткоме.

Не самы лепшы прыклад, але падыдзе для ілюстрацыі таго, як абыходзяцца з ежай ў серыяле:

Калі зірнуць на карціну ў цэлым, то Амерыканцы проста любяць выкідваць новыя і добрыя рэчы. Тое, што было падарункам для дзяўчыны хвіліну назад ужо ляжыць у памыйніцы. Не жаніўся ці развёўся? Бліжэйшая рака ідэальнае месца для ўтылізацыі твайго кальца.

Не спадабаліся чаравікі? Выкідвай!

by94-halivud-chopic-vykidvac-jezu-u-svaich-filmach-dziakuj_04

Хочацца піць? Глытні і выкінь.

by94-halivud-chopic-vykidvac-jezu-u-svaich-filmach-dziakuj_05

У сварцы?

by94-halivud-chopic-vykidvac-jezu-u-svaich-filmach-dziakuj_05

Зноў нешта не так? Няма праблем — выкідвай. Гэта ж «лэнд оф зэ фры».

by94-halivud-chopic-vykidvac-jezu-u-svaich-filmach-dziakuj_07

Харчовыя адходы — рэальная праблема

Я разумею, што гэта ўсяго толькі фільмы і вялікую частку часу ў акцёраў на талерцы нават не сапраўдная ежа, але ў нашага грамадства сур’ёзная праблема са смеццем (у нас нават космас завалены смеццем). Выпадак гэтай праблемы — харчовыя адходы.

Я не думаю, што тое, як амерыканцаў паказваюць у фільмах, з’яўляецца праўдай (хоць бы спадзяюся), але, у той жа самы час, я лічу, што такія сцэны абыходжання з ежай маюць дрэнны ўплыў на звычкі гледачоў. Калі ўвесь час бачыць людзей, якія легкадумна звяртаюцца з ежай, то несвядома прыймаеш такія звычкі. Як мінімум, такія паводзіны становіцца «нармальнымі» і не выклікаюць асуджэння.

Гэта можа здацца дзіўным для нас, але ў Амерыцы на памыйніцу адпраўляюцца абсалютна нармальныя і ядомыя прадукты. Добрае відэа па тэме ад Vox:

Я б яшчэ дадаў, што пацукі, яноты, галубы і іншыя жывёлы жывуць у буйных гарадах за кошт выкінутай ежы. Калі мы знізім колькасць харчовых адходаў, то гэта вырашыць хоць бы частку гэтай праблемы, з якой змагаюцца ўсе гарады.

Галівуд, калі ласка, спыніся

Амерыканцам варта памяняцца. Будучы найбуйнейшымі спажыўцамі на планеце на іх ляжыць вялікая частка адказнасці, і Галівуд можа быць трендсэттэрам ў гэтым пытанні.

Я нават здзіўлены, што ніхто не звярнуў увагу на гэтую тэму. Усё-ткі Галівуд знаходзіцца на заходнім узбярэжжы ЗША, дзе ўсё супер-веган-глютен-фры-за-асэнсаваны-і-здаровы-лад-жыцця. Ці гэта толькі ў Сан-Францыска, а не Лос-Анджэлесе?

У любым выпадку, вось што павінен зрабіць Галівуд:

  • Персанаж ніколі не павінен выкідваць еду ў фільме, мультфільме альбо серыяле. Ну, толькі калі гэта не адмоўны персанаж.
  • Калі сцэна ў кафэ або рэстаране, то персанаж ніколі не павінен пакідаць ўстанову з рэшткамі ежы на талерцы. Пустая талерка — ідэальна. Папрасіць загарнуць рэшткі з сабой — нармальна. Крайні выпадак — пакарміць бліжэйшага бамжа або дварняка.
  • Хопіць гуляць з ежай. Гэта выглядаюць дзікунствам. Можна замяніць бітвай падушкамі.
  • Калі гэта будзе кароткая сцэна, то хай персанажы замовяць шклянку вады ці кава. Гэтага больш чым дастаткова. І, калі ласка, няхай яны гэта вып’юць, або пакажыце потым пустую шклянку.
  • Спыніце гэтае трызненне з выкіданнем рэчаў. Не толькі ежы, а наогул усяго. Пляваць, калі ў вас быў дрэнны дзень, і вы не ў настроі. Хто потым за вамі будзе гэта прыбіраць?

Калі вы думаеце, што Галівуд не можа мяняцца, то паглядзіце на гэта:

Такога тыпу паводзіны практычна не сустракаецца ў кіно. Гэта ўсё ўжо ў мінулым. Тое ж самае павінна стаць і з ежай. Я спадзяюся, што гэта зменіцца, і рэжысёры тыпу Таранціна зробяць сцэны, падобна культавай сцэны пра чаявыя з «Шалёных псоў»:

Самае пацешнае, што ўсе на відэа тааак перажываюць за дабрабыт афіцыянтак, але яны зусім не бачаць праблемы ў тым, каб пакідацца ежай і пакінуць яе на талерках.

P. S. І калі раптам хто-небудзь хоча пачаць размову пра тое, наколькі амерыканцы «тупыя», то можна паглядзець у наш бок, дзе ў суседняй Расіі бульдозерам душаць парачку няшчасных гусей.

Што амерыканцы, што мы, жыхары еўрапейскага кантынента, павінны беражліва ставіліся да ежы. Гэта самы просты спосаб змагацца са смеццем і чалавечым уплывам на экалогію. Акрамя гэтага, гэта неверагодна карысна для нашага кашалька.