Заходняя Беларусь была часткай Польшчы пачынаючы з 1921 года і аж да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. У гэты невялікі гістарычны прамежак мы і засталі Пінск. Пакуль адна вайна скончылася, а іншая яшчэ не пачалася, у Пінску людзі гандлююць на вуліцы, ходзяць у лапцях, перасоўваюцца па Піне на лодках, абсталёўваюць горад і проста жывуць.
Для нашай рэдакцыі беларусаў з паўднёвага захаду краіны гэта асаблівы горад. Нароўні са сталіцай на паўночным усходзе і Брэстам на захадзе Пінск для нашага рэгіёна з’яўляецца горадам, куды едуць за пакупкамі, на вучобу і працу.
Пара глядзець здымкі. Усе фотаздымкі прадастаўлены Нацыянальным лічбавым архівам Польшчы. Дзякуй.
Польская армія на рынку ва ўзятым Пінску падчас польска-савецкай вайны, 1919
Частка рынку і кафедральны касцёл Святога Станіслава, 1918–1936
Царква святога Феадора, 1918–1937
Палац Бутрымовіча, 1918–1937
Фрагмент лесвіцы палаца, 1918–1939
Сінагога Вялікая, 1918–1939. Пасля касцёлаў і цэркваў выглядае вельмі сціпла.
Алтар у адным з касцёлаў, 1918–1939
Вуліца Тадэвуша Касцюшкі, 1919–1937. Звярніце ўвагу на апрацоўку фатаздымка. Не заўсёды здымкі адбываліся простым націскам на экран.
Алтар касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі падчас імшы, 1919–1939
Званіца і касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, 1919–1939
Панарама горада, 1920–1937
Від на горад з боку ракі, 1920–1937
Не зусім Пінск — Пінская флатылія на Прыпяці, 1922–1931. Паглядзіце на прыроду: багністая мясцовасць, туман, палі да гарызонту. Сапраўдная Беларусь.
Сядзіба Скірмунтаў «Альбрэхтава», 1927
Будаўніцтва школы рамёстваў трамы польскай, 1928
Прэзідэнт Польшчы Ігнаці Масціцкі (трымае капялюш) у Пінску, ліпень 1928
Антыгерманская дэманстрацыя на плошчы 3 траўня ў Пінску ў сувязі з заявамі нямецкага міністра Готфрыда Трэвірануса, 28 верасня 1930. На адным банеры напісана «Няхай жыве правадыр нацыі маршал Юзэф Пілсудскі»; у натоўпе бачны банэр на мове ідыш. У будынках на фоне размяшчаюцца: піўная, крама абутку і галёшаў, крама «сучаснага гатовага адзення».
Цэнтр Пінску, 1930–1939. Звярніце ўвагу на вежу, у якой няма даху, а таксама на велізарную колькасць лодак. З гэтага ракурсу Пінск нагадвае Амстэрдам.
А з гэтага — Венецыю. Кірмаш на Піне, 1930–1939
Там жа
Езуіцкі калегіум, 1930–1939. Звярніце ўвагу на будаўнічыя працы.
Тут ужо яны скончаны, 1930–1939. Будынак — склад крамы «Społem», якая да гэтага часу існуе ў Польшчы.
Набярэжная вуліца, 1930–1939
Порт на Піне, 1930—1939. Пасажырскія лодкі і катэры з таварамі
Вуліца ў цэнтры, 1930–1945
Гандлёвая плошча, 1930–1945
Члены гімнастычнай секцыі Пінскай флатыліі падчас выканання складанай піраміды, 1931. Не прапусціце яшчэ разявак справа.
Антыутапічны будынак акруговага суда, 1931
Ваенныя на зборы, 1931–1939
Кіёскі на рынку, 1932
Уважліва пазіраюшчая прадаўшчыца гародніны, 1932
Пінскі рынак
Цырымонія адкрыцця маста праз Піну, 1932
Выдатны фотаздымак 1935 года. Вучні пачатковай школы з Пінска падчас паездкі ў Кракаў. Апранутыя ў «рэгіянальныя касцюмы» і знаходзяцца на даху Палаца Друку. Прыгледзіцеся ў гэтыя асобы, паглядзіце на лапці, ўзоры.
Гандаль у суконным шэрагу, 1935. Будынак выглядае зусім няважна, але водаадвод зроблены!
Памінальная служба ў праваслаўным саборы і ганаровы каравул перад бюстам Юзэфа Пілсудскага, травень 1935
Панарама горада ў 1936 годзе
Рынак, 1936
Зноў нацыянальнае адзенне. Генерал Тадэвуш Каспшыцкі і жыхары, кастрычнік 1936
А вось і сама цырымонія, дзеля якой прыехаў генерал — ўручэнне сцяга 84-му пяхотнаму палку, кастрычнік 1936
Само ўручэнне. Звярніце увагу на «Пагоню» на сцяге — герб Палескага ваяводства.
Групавы фотаздымак гульцоў пінскага ВСК «Якар» пасля заваёвы кубка мэра, 1937
Музей Палесся
Паляшук на рынку
Зноў рынак і зноў лапці
Вулічны гандаль, красавік 1937
Загрузка пошты на параход, 1937–1939
Палескі кірмаш
Адкрыццё Палескага кірмашу, 15 жніўня 1938. Гледзячы на фатаграфіі, выкажу здагадку, што раней жыхары апраналіся ў нацыянальную вопратку па святах і асаблівым днях, а вось лапці маглі быць паўсядзённым абуткам для некаторых слаёў насельніцтва.
Кірмаш на Піне, 31 жніўня 1938
Лесасплаў, 31 жніўня 1938
Помнік, пасвечаны будаўніцтву дарогі Пінск — Кобрын, лістапад 1938
Другая сусветная пачалася, межы перапісваюцца, але жыццё працягваецца. Спячыя рыбакі, ліпень 1941
Каментары