Магчыма, некаторыя чытачы чулі развагі на тэму атаяснення планеты Зямля з нейкім жывым звышарганізмам. У прыватнасці, звычайна сцвярджаецца, што Зямля здольная сама па сабе кантраляваць працэсы, якія адбываюцца на ёй і з ёй, акрамя гэтага адказваючы за існаванне жыцця. Гаворка ідзе аб тэорыі Геі. Гея ў сваю чаргу з’яўлялася старажытнагрэцкай багіняй Зямлі. Па вялікім рахунку зусім не важна ці будзе жыццё на планеце следствам «усвядомленай» дзейнасці самой планеты як арганізма, збегам шэрагу «выпадковых» абставінаў ці ж следствам існавання сусветнага закона аб спрыяльных для жыцця зонах.
Так ці інакш, жыццё на планеце існуе, і цалкам верагодна, што для таго каб яно паўстала, неабходныя былі мноства розных па сваёй прыродзе супадзенняў ці дапушчэнняў. Адным з якіх, безумоўна, з’яўляецца геалогія планеты.
За геалагічную актыўнасць на Зямлі адказваюць тэктанічныя або літасфэрныя пліты.
Для больш відавочнага прадстаўлення можна паглядзець 3D-мадэль:
Лічыцца, што рух пліт можа ўплываць на існаванне жыцця на планеце. Так, геалагічная актыўнасць ўласцівая не толькі Зямлі, але і іншым нябесным целам Сонечнай сістэмы. Зрэшты, Зямля ўнікальная не наяўнасцю землятрусаў, якія ёсць нават на Месяцы або Марсе (якія завуцца месяцатрусы і марсатрусы, адпаведна), а хутчэй наяўнасцю развітой і моцнай тэктанічнай актыўнасці.
Таксама Зямля адзіная планета ў Сонечнай сістэме, знешняя кара якой разбіваецца на пліты. Тэктанічныя пліты дасягаюць дзясяткаў кіламетраў таўшчыні.
Прычыну руху тэктанічных пліт і мацерыкоў спрабавалі апісаць пашырэннем радыусу Зямлі. Гэта вельмі прыгожая гіпотэза, якая наўрад ці мае нешта агульнае з рэчаіснасцю.
На самай справе, асноўнай прычынай актыўнага руху літасферных пліт з’яўляецца цеплавая канвекцыя. Ніжнія пласты пры награванні становяцца лягчэй і усплываюць, а верхнія удалечыні ад крыніцы цяпла астываюць і, стаўшы больш цяжкімі, апускаюцца ўніз. Канвекцыю можна назіраць пры руху ветру, калі ў адных частках Зямлі паветра награваецца, а ў іншых астуджаецца ў месцы судотыку і ствараецца рух. І калі назіраць вецер і паветраныя патокі мы, па сутнасці, не можам (іх магчыма толькі адчуць), то на з’яву канвекцыі ў лававай лямпе можна паглядзець.
Вядома алей у лававай лямпе – гэта не магматычныя горныя пароды ў мантыі, але не варта забываць і пра такі фактар як час. А менавіта, той факт, што ў маштабе секунд (у якім па сутнасці жыве і думае асобны чалавек) рэчыва мантыі Зямлі цвёрдае, але ў маштабе гадоў і дзесяцігоддзяў гэта рэчыва набывае вадкія ўласцівасці. Магчыма, таксама гэта залежыць ад памераў разгляданага аб’екта.
Збольшага гэта кажа і пра тое, што жыццё і хуткасць ўспрымання навакольнай прасторы пераважней за ўсё менавіта ў маштабе секунд (або максімум хвілін). Тады як глабальныя і касмічныя працэсы павінны існаваць у больш павольным маштабе часу. Атрымліваецца, што акрамя неабходнасці існавання спрыяльных зон для жыцця, існуе неабходнасць і некаторага часовага акна пэўнага маштабу. Але пра гэта мы пагаворым пазней.
Цікава будзе паглядзець на з’яву канвекцыі ў мантыі па выніках сучасных даследаванняў Шмеллінга, якія адлюстроўваюць халодныя (сінім) і гарачыя (чырвоным) вобласці ў мантыі Зямлі.
На дадзеным малюнку добра відаць канвектыўны рух ўнутры мантыі. Рух, выкліканы канвекцыяй, прыводзіць да шэрагу працэсаў, а менавіта руху тэктанічных пліт і яго наступстваў.
Рух паміж двума плітамі відавочна можа быць альбо збежным і сутыкаючымся, альбо ж разбежным з утварэннем разлома. Сыходжанне або канвергенцыя прыводзіць да субдукцыі (адна пліта залазіць пад іншую) або калізіі (скамячэнне дзвюх пліт з утварэннем горных ланцугоў). Разыходжанне або дывергенцыя прыводзіць да спрэдзінгу (рассоўванню пліт з утварэннем хрыбтоў у акіянах) і рифцінгу (з утварэннем разлома кантынентальнай кары). Таксама існуе трэці тып руху пліт — трансформны, калі пліты рухаюцца ўздоўж разлома. Так ці інакш, аб характары руху пліт варта пагаварыць асобна, асабліва ўлічваючы вялікую колькасць тэрміналогіі.
Таксама варта згадаць пра таўшчыню пліт, або іх магутнасць. Зямная кара бывае мацерыковай і акіянічнай; акіянічная зямная кара дасягае 5-15 км, тады як мацерыковая зямная кара дасягае 15-80 км. Гэта сведчыць аб тым, што ў параўнанні з мантыяй зямная кара вельмі «тонкая». Таму рух пліт і іх стабільны стан нават у маштабе секунд вельмі складана сабе ўявіць (калі гэта ўвогуле магчыма). І таму рух тэктанічных пліт сам па сабе можа выклікаць здзіўленне сваёй немагчымасцю структуры, складанасцю рэалізацыі і ўяўнай ненадзейнасцю. Так ці інакш, нічога лепшага нам не дадзена.
Вынікам руху пліт, акрамя існуючага жыцця (хоць гэта і не даказана), можна назваць землятрусы і вулканізм. Калі вулканы распаўсюджаны не толькі на межах пліт, то карта землятрусаў за апошнія дзесяткі гадоў выразна вымалёўвае мяжы тэктанічных пліт, і залежнасць тут мабыць прамая. Кольца вулканаў вакол Ціхаакіянскай пліты называюць «Ціхаакіянскае вогненнае кальцо».
Да чаго ж прывядзе рух тэктанічных пліт на Зямлі ў будучыні, і што з гэтага атрымаецца, мы раскажам у наступных матэрыялах.
Каментары